Максім Сяргеевіч Кавальчук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Кавальчук (нар. 5 сакавіка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Хуткія факты Максім Кавальчук, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, на наступны год замацаваўся ў яго складзе. Перад сезонам 2019 прымаў удзел у трэніровачным зборы асноўнай каманды брэстчан у ААЭ, пазней вярнуўся ў дубль.

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Энергетык-БДУ»[2]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[3]. Прапусціў першую палову сезона 2020, пасля стаў прыцягвацца да дубля, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.

У лютым 2021 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама». У першай палове на поле не з’яўляўся, заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[4], аднак згуляў толькі ў адным матчы, 17 кастрычніка 2021 года супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[5]. Сезон 2022 правёў у складзе «Дынама», дзе зрэдку з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Нівы» з Доўбізны[6]. У лістападзе 2023 года прыпыніў кар’еру з-за прызыву ў армію[7], а ў маі 2024 года зноў быў заяўлены за «Ніву»[8].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads