Маламонас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маламонас (Mallomonas) — род аднаклетачных залацістых водарасцей сямейства маламанадавых.
Remove ads
Апісанне
Клеткі адзіночныя рознай формы, аднажгуцікавыя, свабодна плаваюць, абалонка цвёрдая, пакрыта панцырам з акрамянелых лускавінак, размешчаных чарапіцападобна радамі або па спіралі, у многіх відаў лускавінкі з крэменевымі ігламі і шыпамі (рознай формы і колькасці). Хларапластаў 1—2, пасценныя, звычайна без пірэноіда. Клетачнае ядро шарападобнае ці авальнае, часцей цэнтральнае. Запасное рэчыва — лейказін.
Remove ads
Пашырэнне
Вядома больш за 200 відаў. Трапляюцца ў чыстых, халодных водах, часта на балотах, у канавах, сажалках, старыцах, азёрах, рэках. На Беларусі адзначаны маламонас клешчападобны (Mallomonas acaroides), маламонас падоўжаны (Mallomonas elongata), маламонас выстрыжаны (Mallomonas tonsurata)
Асаблівасці біялогіі
Размнажэнне падоўжным дзяленнем клеткі разам з панцырам у рухомым стане або ўтварэннем 2 даччыных клетак з уласным панцырам унутры матчынай клеткі. Жыўленне фотааўтатрофнае.
Літаратура
- Міхеева Т. М. Маламонас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads