Лісненскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лі́сненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лісна.

Хуткія факты Лісненскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малашкаўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малашкава. 24 верасня 1926 года цэнтр перанесены ў вёску Лісна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 2 жніўня 1966 года перайменаваны ў Лісненскі сельсавет[1]. У 1971 годзе скасавана вёска Ардаўскае[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[3]. 31 сакавіка 1977 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Чапаеўскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: Валясы, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Залучча, Ізубрыца, Кабылінцы, Лісна, Малашкава, Мыленкі, Страдна і Чарнавокі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads