Лісна (вёска)

вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лі́сна[1] (трансліт.: Lisna, руск.: Лисно) — вёска ў складзе Асвейскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Беларусі. Размешчана на паўднёвым беразе возера Лісна. У сярэднявеччы — цэнтр воласці на шляху Полацк — Пскоў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1926—1966 гадах цэнтр Малашкаўскага сельсавета, у 1966—1977 гадах цэнтр Лісненскага сельсавета[2]. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чапаеўскага сельсавета[3].

У 2006 годзе археалагічнай экспедыцыяй Полацкага археалагічнага легіёна на чале з кандыдататам гістарычных навук М. В. Клімавым, навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі каля вёскі было даследавана вясковае паселішча (Лісна-1) X—XIII стагоддзяў плошчай каля 1 га. Археалагічныя раскопкі праводзіліся ў 2006 годзе (1—22 ліпеня) і ў 2007 годзе (30 чэрвеня — 22 ліпеня). Сярод 250 знаходак — зброя (сякеры), упрыгожанняў (у т.л. 3 пярсцёнкі з пячаткамі, фібулы, касцяныя накладкі), падковаў (у т.л. зімовыя), нажоў, ключоў, кручкоў, зашпілак і інш. не было ніводнай знаходкі земляробчых прылад. На меркаванне М. В. Клімава, знаходкі сведчаць, што паселішча было мытным пунктам. Таксама знойдзены часткі чоўна — паселішча з усіх бакоў акалялі балоты, таму летам чаўны былі адзіным сродкам сувязі з наваколлем.

За 400 м ад Лісна-1 зафіксаваны помнік Лісна-2, з матэрыяламі X—XI стагоддзяў, сувязь паміж гэтымі двума паселішчамі не высветлена.

Remove ads

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads