Мальхама Тактыкал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мальхама Тактыкал (англ.: Malhama Tactical) — інструктарская і ваенная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, займаецца навучаннем навабранцаў сірыйскай апазіцыі. З’яўляецца складовай часткай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» і супрацьстаіць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і рэжыму Башара Асада.

Хуткія факты Мальхама Тактыкал, З'яўляецца часткай ...
Remove ads

Гісторыя

Стварэнне

Утворана ў 2013 годзе узбекскім джыхадзістам, вядомым пад псеўданімам Абу Рофік[1], і дзейнічае ў правінцыях Ідліб і Алепа[2]. Цесна звязана з «Джабхат Фатх аш-Шам» і яе пераемніцай «Хаят Тахрыр аш-Шам», а таксама супрацоўнічае з «Аджнад аль-Каўказ» і «Ахрар аш-Шам» і іншымі групоўкамі ў Сірыі, якія ідэнтыфікуюць сябе з сірыйскай апазіцыяй і вядуць узброеную барацьбу з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» і ўрадам Сірыі[2][3][4]. Група атрымала вядомасць у 2016—2017 гадах, калі аб ёй сталі пісаць розныя расійскія і замежныя інфармацыйныя выданні[2][5], у прыватнасці, у расійскіх СМІ яе называюць «ісламісцкай прыватнай ваеннай кампаніяй»[5][6][7]. Паводле другога лідара Абу Салмана Беларусі, група актыўна з 2013 года і з тых часоў ўдзельнічае ў баявых дзеяннях[8]. Адзначаецца, што яе байцы значна лепш падрыхтаваны, чым іншыя сірыйскія баевікі, і добра экіпіяваны[9].

Удзел у баявых дзеяннях

У маі і ліпені 2017 года «Мальхама Тактыкал» праводзіла рэйды супраць урадавых сіл у заходняй правінцыі Алепа разам з «Аджнад аль-Каўказ»[10]. У лістападзе 2018 года «Мальхама Тактыкал» сумесна з «Хаят Тахрыр аш-Шам» правялі начны рэйд на расійска-сірыйскую базу, падчас якога былі забіты васемнаццаць урадавых салдат і сямёра расійскіх[11].

Кіраўніцтва

Паводле звестак газеты Al-Masdar News, яе заснавальнік Абу Рофік быў забіты ў выніку авіяўдару 7 лютага 2017 года[12]. Пасля забойства другога лідара Абу Салмана Беларусі, выхадца з Беларусі[13], арганізацыю ўзначаліў Алі аш-Шышані, ураджэнец Чачэнскай Рэспублікі, які ваяваў на баку сірыйскай апазіцыі з пачатку грамадзянскай вайны[14][15]. Паводле яго сцвярджэння, за гады існавання МТ праз яе падрыхтоўку прайшлі больш за пяць тысяч навабранцаў, уключаючы прадстаўнікоў элітных падраздзяленняў, у тым ліку атрада, вядомага як «Чырвоныя павязкі»[15].

Remove ads

Камандзіры-інструктары

  • Абу Рофік † (2013 — 7 лютага 2017 года)[16]
  • Абу Салман Беларусі † (7 лютага 2017 года — 16 жніўня 2019 года)[13]
  • Алі аш-Шышані (з 16 жніўня 2019 года па цяперашні час)[7]

Зноскі

  1. Как «русские наемники» продали сирийский джихад (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  2. Malhama Tactical (JFS /Conquest of al-Sham Front) (англ.). TRAC. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  3. Rao Komar, Christian Borys, Eric Woods. The Blackwater of Jihad (англ.). Foreign Policy. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2017. Праверана 14 сакавіка 2022.
  4. Who is Training Mujahideen Special Forces? (руск.). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 14 сакавіка 2022.
  5. Malhama Tactical. Частная армия джихада (руск.). rnbee.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2017. Праверана 14 сакавіка 2022.
  6. Боевики исламистской ЧВК "Мальхама Тактикал" в Идлибе. www.planetnew.ru. Праверана 14 сакавіка 2022.
  7. Abu Salman Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2018. Праверана 15 жніўня 2022.
  8. Malhama Tactical, The Fanatics Tactical Guru! - (англ.). The Firearm Blog (12 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2018. Праверана 14 сакавіка 2022.
  9. Neil Hauer. North Caucasian Militants May Be Seeking Syria Exit. Atlantic Council (19 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2018. Праверана 13 August 2018.
  10. Daring Rebel Night Raid: Seven Russians Dead (руск.). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  11. "Malhama Tactical" - so-called"Islamic private military company" ... Myth and reality(недаступная спасылка). www.wardiary.net. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 15 жніўня 2022.
  12. Joanna Paraszczuk. Interview with Ali Al-Shishani, New Commander of Malhama Tactical (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2019. Праверана 14 сакавіка 2022.
  13. Newcaucasus. Али аш-Шишани: «Как и все чеченцы в Сирии, я скучаю по Чечне» | NewСaucasus (руск.). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2021. Праверана 14 сакавіка 2022.
  14. СМИ: Глава исламистской ЧВК, выходец из Белоруссии, уничтожен в Идлибе (руск.). EADaily. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 14 сакавіка 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads