Манліё Бразіё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манліё Джавані Бразіё (італ.: Manlio Giovanni Brosio; нар. 10 ліпеня 1897, Турын, Каралеўства Італія — 14 сакавіка 1980, Турын, Італія) — італьянскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
З юных гадоў актыўна цікавіўся палітыкай. Падчас Першай сусветнай вайны добраахвотна ўступіў у армію. Служыў малодшым лейтэнантам часцей альпійскіх стралкоў. Узнагароджаны сярэбраным медалём.
Пасля 1-й сусветнай вайны далучыўся да руху «Ліберальная рэвалюцыя» (італ.: Rivoluzione Liberale). Падчас фашысцкай дыктатуры быў адвакатам у Турыне. Пасля падзення фашызму, падчас нямецкай акупацыі стаў членам Камітэта нацыянальнага вызвалення ў Рыме. Пасля вызвалення Італіі стаў Генеральным сакратаром Ліберальнай партыі.
У кастрычніку 1944 — чэрвені 1945 — міністр без партфеля ў першым і другім урадзе Баномі. У чэрвені 1945 — лістападзе 1945 — намеснік Старшыні Савета Міністраў Італіі ва ўрадзе Пары. У снежні 1945 — ліпені 1946 — ваенны міністр ва ўрадзе Дэ Гасперы.
У 1947—1951 — пасол Італіі ў СССР (Масква). У 1951—1955 — пасол Італіі ў Вялікабрытаніі (Лондан). У 1955—1960 — пасол Італіі ў ЗША (Вашынгтон). У 1960—1964 — пасол Італіі ў Францыі (Парыж).
У 1964—1971 гадах — Генеральны сакратар НАТА. У 1972—1976 — Сенатар Італіі ад Ліберальнай партыі і старшыня Групы Ліберальнай партыі ў Сенаце. Са студзеня 1979 года — Старшыня Атлантычнага камітэта Італіі.
Remove ads
Узнагароды
- Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (1955)[3]
- Узнагароджаны Прэзідэнцкім медалём Свабоды (ЗША, 1971)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads