Нацыянальны парк Глейшэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны парк Глейшэр
Remove ads

Нацыянальны парк Глейшэр (англ.: Glacier National Park, МФА: [ˈɡleɪ.si.ɚ ˈnæʃ.nəl pɑːɹk]) размешчаны ў Скалістых гарах, на тэрыторыі амерыканскага штата Мантана, на мяжы з канадскімі правінцыямі Альберта і Брытанская Калумбія. Плошча парку складае 4101 км².

Хуткія факты Нацыянальны парк Глейшэр, Размяшчэнне ...

Першыя людзі пачалі жыць на тэрыторыі сучаснага парку каля 10 000 гадоў таму. На момант прыходу сюды еўрапейцаў, на землях на захад ад кантынентальнага водападзелу пераважалі салішы, а на ўсход - чарнаногія. Нацыянальны парк быў заснаваны 11 мая 1910 года. Амаль адразу пасля стварэння парку пачынае актыўна развівацца яго інфраструктура, якая ўключае гатэлі, шале, аўтамабільныя дарогі і інш. У парку Глейшэр больш 130 азёр, якія маюць назву; найбуйнейшым з іх з'яўляецца возера Мак-Дональд. Па дадзеных на 2010 год у парку Глейшэр 37 ледавікоў. Навукоўцы сцвярджаюць, што калі сённяшнія тэндэнцыі раставання захаваюцца, то ўсе гэтыя ледавікі цалкам знікнуць ужо да 2020 годзе. На поўначы Глейшэр мяжуе з канадскім нацыянальным паркам Уотэртан-Лейкс; разам гэтыя дзве прыродаахоўныя тэрыторыі вядомыя як парк свету Уотэртан-Глейшэр. У 1976 Глейшэр быў прызнаны біясферным запаведнікам, а ў 1995 годзе абодва паркі былі разам прызнаныя аб'ектам Сусветнай спадчыны.

На тэрыторыі нацыянальнага парку расце 1132 віды раслін. Таксама, тут жывуць 62 віды млекакормячых, 260 відаў птушак, 6 відаў земнаводных, 3 віды паўзуноў і 23 віды прэснаводных рыб. Шырока распаўсюджаны такія буйныя сысуны, як грызлі, барыбал, снежная каза, канадская рысь, лось, таўстарог, воўк, расамаха і інш. Падчас лясных пажараў ў 2003 годзе пацярпела больш за 10% ад агульнай плошчы парку.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads