Маракайба (горад)

горад у Венесуэле From Wikipedia, the free encyclopedia

Маракайба (горад)map
Remove ads

Марака́йба (ісп.: Maracaibo) — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца штата Сулія.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Насельніцтва — 1,2 млн чал. (2001), другі паводле колькасці насельніцтва (пасля Каракаса) горад краіны.

Горад размешчаны на заходнім беразе вузкага праліва, што злучае Венесуэльскі заліў Карыбскага мора з возерам Маракайба.

Марскі порт. З супрацьлеглым берагам праліва злучаны мостам.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1529 годзе нямецкімі каланістамі як Ной-Нюрнберг (ням.: Neu Nürnberg, «Новы Нюрнберг»), але неўзабаве пакінуты. Паўторна заснаваны 20 студзеня 1571 года капітанам Алонса Пачэка пад назвай Нуэва-Самора (Nueva Zamora), па заканчэнні трохгадовых войнаў з мясцовымі індзейцамі Сапарас, Кірыкірыс, Алілес і Тоас. Да XVII стагоддзя — важны каланіяльны порт, пасля некалькіх нападаў піратаў страціў сваё значэнне. Пасля адкрыцця радовішчаў нафты ў 1917 годзе горад пачаў актыўна развівацца.

Remove ads

Эканоміка

Найбуйнейшы ў Венесуэле нафтаперапрацоўчы цэнтр, нафтаналіўны порт. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, тэкстылю і харчовых тавараў.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads