Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева (13 лютага 1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя) — беларускі рэжысёр оперы, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).

Хуткія факты Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975-94 гг. рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладае ў Беларускай кансерваторыі. У беларускім тэатры паставіла оперы «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж. Б.Пергалезі (1981), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1986), «Чароўная флейта» В. А. Моцарта (1987).

У 2002—2009 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі.

Добраахвотна сышла з тэатра пасля звальнення ў 2009 годзе Валянціна Елізар’ева.

З 2021 года мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads