Маргер (опера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ма́ргер» (польск.: Margier) — опера Канстанціна Горскага, найважнейшы твор кампазітара[1]. Для лібрэта асновай стала аднайменная паэма Уладзіслава Сыракомлі[2].

Хуткія факты Маргер, Кампазітар ...

Кампазітар жанрава вызначыў свой твор як «драматычная опера»[3]. Яна была напісаная ў Харкаве[4]. У 1905 г. опера выйшла асобным дзвюхмоўным выданнем (па-польску і па-руску)[5], аднак на сцэне пры жыцці аўтара не ставілася[6], упершыню яна там з’явілася толькі ў 13 студзеня 1927 г.[крыніца?] у Познані.

У архіве Вялікага тэатра імя Станіслава Манюшкі дагэтуль старанна захоўваецца копія рукапісу «Маргера» ды іншыя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю кампазітара[7].

Remove ads

Напісанне

На думку Радаславы Аладавай, магчыма, што аўтарам лібрэта быў сам кампазітар, які падпісаўся псеўданімам W. W. G. (В. Вальгер). Да гэткай думкі схіляўся раней і Э. Вроцкі, зазначыўшы, што кампазітар не стаў выкарыстоўваць ужо гатовае лібрэта, напісанае Уладзіславам Сыракомлем для Станіслава Манюшкі, а прыклаў намаганні да стварэння новага[8].

Пераклады

У 2009 г. Васіль Сёмуха пераклаў лібрэта на беларускую мову[9].

Зноскі

  1. Gorski, K., W. W. G. (Walgier). Margier (польск.). С.-Петербургъ: Ю. Сѣмѣчкина, 1905. — 388 с.
  2. Горскі, К., Сёмуха, В. Маргер // Лідскі Летапісец. — Студзень-чэрвень 2009. — № 1-2 (45-46). — С. 63-77.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads