Васіль Сяргеевіч Сёмуха
беларускі перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (18 студзеня 1936, хутар Ясінец (Ясенец), цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 лютага 2019[1]) — беларускі перакладчык, найбольш вядомы сваімі перакладамі з нямецкай мовы. Пераклаў на беларускую мову Біблію.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай[2]. Меў брата Яўгена[3]. У ліпені 1942 года бацькі былі арыштаваныя нацыстамі праз падазрэнне ў сувязі з партызанамі, быў спалены хутар. Бацькі былі расстраляныя ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек[2]. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі Ганна з вёскі Смаляніца.
Скончыў Пружанскую сярэднюю школу № 2. У 1959 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта імя Ламаносава.
Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Выкладаў сусветную літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Памёр 3 лютага 2019 года. З Мінскага крэматорыя прах быў перавезены ў Пружаны[4]. Пахаваны на гарадскіх могілках Пружанаў, побач з дзядзькам і цёткай Ганнай, якія выхоўвалі Васіля Сёмуху пасля страты бацькоў[5]. 22 студзеня 2022 года на магіле быў адкрыты надмагільны помнік аўтарства скульптара Алеся Шацілы[6].
Remove ads
Пераклады
Дэбютаваў перакладам у 1959 г. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымельсгаўзена, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Ежы Анжыеўскага і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.
Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічаў з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опер Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.
Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).
Перакладаў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія (кніжныя выданні)
- «Ад Эбра да Волгі». В. Брэдэль. Пераклад, 1959.
- «Вайна без бітвы». Л. Рэн. Пераклад, 1962.
- «Фаўст». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1976, 2-е выд. 1991, 3-е выд. 1996, 4-е выд. 1999.
- «Прысуджэнне прэміі». Г. дэ Бройн. Пераклад, 1977.
- «Фінальны акорд». Г. Гофэ. Пераклад (з М. Навіцкім), 1979.
- «Даўным-даўно ў нас дома…». Г. Фалада. Пераклад, 1981.
- «Санеты Арфею». Р. М. Рыльке. Пераклад, 1982.
- «Польскія кветкі». Ю. Тувім. Пераклад, 1984.
- «Белы алень». В. Бэлшавіца. Пераклад, 1985.
- «Прыйдзі, стваральны дух». Зборнік выбраных перакладаў, 1986.
- «Агонь і ноч». Я. Райніс. Пераклад, 1988.
- «Сны». К. Шэрман. Пераклад (з Р. Барадуліным), 1989.
- «Лірыка». К. Маркс. Пераклад, 1989.
- «Доктар Фаўстус». Т. Ман. Пераклад, 1989.
- «Гульня шкляных перлаў». Г. Гесэ. Пераклад, 1992.
- «Так сказаў Заратустра». Ф.Ніцшэ. Пераклад, 1994, 2-е выд. 2016.
- «Авантурнік Сімпліцысімус». Г. Я. К. Грымельсгаўзен. Пераклад, 1997.
- «Фаўст». Ё. В. Гётэ: Лібрэта оперы кн. А. Г. Радзівіла. Пераклад, 1999.
- «Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запавету». Пераклад, 2002.
- «Кніга гадзін». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2005.
- «Голэм». Г. Майрынк. Пераклад, 2006.
- «Мэфіста». К. Ман. Пераклад, 2006.
- «Курдупель Цахес… et cetera, et cetera, et cetera». Э. Т. А. Гофман. Пераклад, 2008.
- «Юстыцыя». Ф.Дзюрэнмат. Пераклад, 2009.
- «Ferdydurke». В. Гамбровіч. Пераклад, 2009.
- «Вуліца Ціхая, шэсць». М. Марон. Пераклад, 2010.
- «Стэпавы воўк». Г. Гесэ. Пераклад, 2011.
- «Званы старое казкі: Вершы да вакальных цыклаў кампазітараў ХІХ ст.». Пераклад, 2011.
- «Ноч Вальпургіі. Белы Дамініканец». Г. Майрынк. Пераклад, 2014.
- «Выбраная паэзія». Ё. В. Гётэ. Пераклад. (З Л. Баршчэўскім), 2016.
- «Выбраная лірыка». Р. М. Рыльке. Пераклад, 2016.
- «Басэтля. Парфума». П. Зюскінд. Пераклад, 2017.
- «Выбраная лірыка». Г. Тракль. Пераклад. (З Л. Баршчэўскім), 2018.
- «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць». Б. Брэхт. Пераклад, 2019.
- «Выбраная лірыка». В. Мюлер. Пераклад. (З У. Папковічам), 2019.
Remove ads
Прызнанне
- Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2001).
- Узнагарода Латвіі «Ордэн трох зорак».
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1992) — за пераклад з нямецкай мовы на беларускую рамана Томаса Мана «Доктар Фаўстус».
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтра.
- Пасмяротна ўзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[7].
Зноскі
- Глеб Лабадзенка. Васіль Сёмуха: «Барадулін называе мяне казлом, а Караткевіч уратаваў!» . nashaniva.by (zviazda.by) (20 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6-2-2019. Праверана 6-2-2019.
- Мікалай Пейган, Мікалай Сінкевіч. Гаркавы подых вайны(недаступная спасылка). old.maiak.by (4 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2019. Праверана 6-2-2019.
- У Менску развіталіся з Васілём Сёмухам . racyja.com. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2019. Праверана 12-3-2019.
- Антаніна Хакімава. У Пружанах развітаюцца з Васілём Сёмухам . vb.by (8 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 12-3-2019. Праверана 12-3-2019.
- : У Пружанах учора адчынілі помнік дзядзьку Васілю — перакладчыку Васілю Сяргеевічу Сёмуху(недаступная спасылка). pruzhany.net (23 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads