Мардоўскія мовы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мардоўскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і. У сваім складзе змяшчае дзве мовы — макшанскую і эрзянскую[1]. Разам з гэтым, адной з мардоўскіх моў альбо блізкай да іх мовай магла быць вымерлая мяшчэрская мова.

Хуткія факты Мардоўскія мовы, Таксон ...

Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся з-за гэта тэрмінам мардоўскія мовы[2][заўв 1]. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям'ю. З прычыны адрозненняў у фаналогіі, лексыцы і граматыцы, эрзянская і макшанская мова не з'яўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнай камунікацыі між носьбітамі дзвюх моў выкарыстоўваецца руская мова[3].

Разам з гэтым абедзве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскай мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923[4].

Remove ads

Фаналогія

Фаналагічныя адрозненні паміж абедзвюма мовамі ўключаюць у сябе[2]:

  • У макшанскай мове захоўваецца адрозненне паміж гукамі /ɛ/, /e/, у той час як у эрзянскай мове яны зліліся ў /e/.
  • У эрзянскай мове ў ненаціскных складох, як і ў шматлікіх іншых уральскіх мовах, рэалізаваная гармонія галосных шляхам выкарыстоўвання [e] ў словах, што стаяць перад галоснай, і [o] ў словах, што стаяць за галоснаю. У макшанскай мове на гэтым месцы прысутнічае толькі [ə].
  • Эрзянскаму постальвеалярнаму афрыкатыўнаму /tʃ/ на пачатку слова адпавядае макшанскае фрыкатыўнае /ʃ/.
  • Поруч з глухімі зычнымі, плыўныя зычныя /r/, /rʲ/, /l/, /lʲ/ і паўгалосная зычная /j/ у макшанскай мове ператвараюцца ў [r̥], [r̥ʲ], [l̥], [l̥ʲ], [ȷ̊].
Remove ads

Заўвагі

  1. Зрэшты, і за сённяшнім часам у простым ужытку нярэдка можна спаткаць тэрмін «мардоўская/мардвінская мова». Пры гэтым пад тэрмінам няправільна могуць разумець гіпатэтычную адзіную мову, гл. Макшанская мова#Колькасць носьбітаў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads