Маркіян Якаўлевіч Германовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маркіян Якаўлевіч Германовіч (29 кастрычніка 1895, в. Дзяменічы, Брэст-Літоўскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці — 20 верасня 1937, г. Масква) — савецкі военачальнік, камкор, кавалер двух ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 кастрычніка 1895 года ў в. Дзяменічы Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні, выхадзец з сялян, беларус.
Служыў у Рускай Імператарскай арміі з 1915 года[1], скончыў ваеннае вучылішча, штабс-капітан.
Член ВКП(б) з 1918 года, адукацыя вышэйшая, у Чырвонай Арміі камкор (1935).
Грамадзянская вайна ў Расіі
У 1918—1921 займаў пасады камандзіра батальёна 15-га пяхотнага палка, камандзір 3 (138)-й стралковай брыгады 46-й стралковай дывізіі , начальніка 52-й стралковай дывізіі , 15-й стралковай дывізіі , 23-й стралковай дывізіі .
Удзельнік разгрому англа-амерыканскіх інтэрвентаў на Поўначы, арміі Урангеля, банд Махно[1].
У гады мірнага будаўніцтва
У 1921—1922 камандзір 3-й стралковай дывізіі.
21 красавіка 1922 года Савет Працы і Абароны прыняў пастанову аб арганізацыйных зменах ва Узброеных Сілах Украіны і Крыма — аб зліцці Кіеўскай і Харкаўскай ваенных акругаў. Кіеўская ваенная акруга і Харкаўская ваенная акруга былі аб’яднаны ў Паўднёва-Заходнюю ваенную акругу.
Камандуючым войскамі акругі прызначаны М. Я. Германовіч.
21 красавіка 1922 года Паўднёва-Заходняя ваенная акруга атрымала новую назву Украінская ваенная акруга (гл. Кіеўская ваенная акруга).
М. Я. Германовіч быў прызначаны камандзірам 15-й стралковай дывізіі, якой камандаваў у 1922—1924. Далей займаў пасады ў 1924—1925 камандзіра 23-й стралковай дывізіі, у 1925—1926 камандзіра 5-га стралковага корпуса, у 1926—1931 памочніка камандуючага войскамі Беларускага ВА[1], у 1931—1933 памочніка камандуючага войскамі Сярэдне-Азіяцкай ВА, Маскоўскай ВА, у 1933—1936 начальніка Ваеннай акадэміі матарызацыі і механізацыі РСЧА, у 1936—1937 члена Ваеннага Савета пры наркаме абароны СССР, намесніка камандуючага войскамі Ленінградскай ВА[1].
Член ЦВК БССР у 1925-27, кандыдат у члены ЦВК БССР у 1927-28[1].
Рэпрэсіі
Звольнены з РСЧА 31.05.1937. Арыштаваны 7.08.1937, пражываў па адрасе: Ленінград, Артылерыйская вул., д. 10, кв. 6.
Асуджаны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 20.9.1937. Рэабілітаваны 6.4.1957.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1920, 1925).
Ушанаванне памяці
На радзіме і ў Жабінцы яго імем названы вуліцы.
Зноскі
- Германович Маркиан Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145-146. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads