Маскоўская ваенная акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маскоўская ваенная акруга
Remove ads

Маскоўская ваенная акруга — аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, дыслакаванае на тэрыторыі Масквы, Маскоўскай і прылеглых да яе абласцей. Упраўленне акругі знаходзіцца ў Маскве.

Хуткія факты Ордэна Леніна Маскоўская ваенная акруга ОЛМВА, Гады існавання ...
Thumb
Маскоўская ваенная акруга

У цяперашнім выглядзе створана ў 1918 годзе. 25 чэрвеня 1941 на базе ўпраўлення і войскаў МВА быў створаны Паўднёвы фронт.

У цяперашні час ахоплівае тэрыторыі Белгародскай, Бранскай, Уладзімірскай, Варонежскай, Іванаўскай, Калужскай, Кастрамской, Курскай, Ліпецкай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Арлоўскай, Разанскай, Смаленскай, Тамбоўскай, Цвярской, Тульскай, Яраслаўскай абласцей і горада Масквы.

На тэрыторыі акругі дыслакуюцца дзве агульнавайскавыя арміі, 20 А (4 тд і 10 тд) і 22 А (2 мсд і 3 мсд), 34-я артылерыйская дывізія, 27-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, 112-я ракетная брыгада, сем артылерыйскіх, чатыры зенітных ракетных брыгады. На тэрыторыі акругі размешчаныя 98-я і 106-я гвардзейскія паветрана-дэсантныя дывізіі. Таксама акрузе падпарадкоўваецца выконваючая міратворчыя функцыі АГРВ ПР РМ — Аператыўная група Расійскіх войскаў у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads