Марля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марля (фр.: marli — вэлюм) — вельмі рэдкая, празрыстая і разам з тым лёгкая па вазе тэкстыльная баваўняная тканіна. Празрыстасць і лёгкасць гэтай тканіны дасягаецца тым, што як асноўныя, так і ўтковыя ніткі не прылягаюць ў марле адна да адной шчыльна, як у звычайных тканінах, а аддзяляюцца больш ці менш прыкметнымі прамежкамі. Па спосабе выпрацоўкі марлю можна падпадзяліць на марлю тонкую і марлю звычайную (падкладачную).

| | | | | |
Марлевае перапляценне |
Выпускаецца адбеленая, радзей суровая.
Remove ads
Прымяненне
Тонкая марля, абястлушчаная і беленая асаблівым хімічным спосабам або апрацаваная карболавай кіслатой называецца гіграскапічнай або карбанізаванай і паступае для медыцынскіх мэтаў як перавязачны матэрыял (для бінтоў і г . п.).
Марля звычайная, беленая або афарбаваная ў розныя колеры ўжываецца на падшэўку да сукенак, а асабліва апрэтаваная (жорсткая) ідзе як падшэўка на жаночыя капялюшы, адзежныя падолы і іншае (швейны прыклад). Таксама выкарыстоўваецца для падклейкі геаграфічных карт.
Remove ads
Літаратура
- «Техническая энциклопедия 1927 года », том 12 (1932 г.), столб. 565, статья «Марля»
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads