Мармуровая ладдзя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мармуровая ладдзя (кіт. спр. 石舫, піньінь Shí Fǎng, пал. Шы Фан) — 36-мятровы азёрны павільён пекінскага Летняга палаца. Пабудаваны ў 1755 годзе пры імператары Цяньлуне ў выглядзе ладдзі, якая плыве. Канструкцыя каменная, з традыцыйнай надбудовай з дрэва.
Разбураны падчас Другой опіумнай вайны (1860), адноўлены праз 33 гады з даданнем люстэркаў і дэкаратыўных вяслярных колаў, якія імітуюць параход. На ўсход ладдзі цягнецца Доўгі калідор.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

