Марозавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маро́завіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марозавічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Марозавічы шляхам вылучэння з адміністрацыйнага падпарадкавання Буда-Кашалёўскага пассавета населеных пунктаў: Атчаянны, Бадзёры, Беразіна, Берастоўка, Бушаўка, Ветка, Восаў, Вялікая Грыва, Галенкі, Гром, Дземідоўка, Зялёная Дуброва, Зялёны Дуб, Кавалёва, Кантаровічы, Марозавічы, Новая Буда, Новая Уза, Пабядзіцель, Папаратнае, Рэкорд, Славянец, Уборкі, Чарот і Ясакар, а таксама пералічэннем вёсак Беразоўка і Мігай з Недайскага сельсавета[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Гром[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марозавіцкага сельсавета 25 населеных пунктаў[3]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлкі Восаў і Галенкі[4]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глазаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг)[5].
Remove ads
Скасаваныя населеныя пункты
У склад Марозавіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Гром, да 1976 года — пасёлкі Восаў і Галенкі, да 2020 года — пасёлак Новая Буда[6].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1209 чалавек[7], з іх 93,4 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1604 чалавекі[9].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads