Марсельеза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марсельеза
Remove ads

Марсельеза (фр.: La Marseillaise — «марсельская», «марселька») — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая стала спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а затым і ўсёй краіны. Першапачаткова Марсельеза называлася «Ваенны марш Рэйнскай арміі». Марш быў напісаны ўвечары 25 красавіка 1792 г ваенным інжынерам Клодам Жазефам Ружэ дэ Лілем, праз некалькі дзён пасля аб'яўлення рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Венгрыі». З гэтай песняй на вуснах 30 ліпеня таго ж года ў Парыж увайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён.

Хуткія факты Марсельеза, Аўтар слоў ...
La Marseillaise (1907).

24 лістапада 1793 Канвент выбірае Марсельезу ў якасці дзяржаўнага гімна Францыі. Марсельеза перажыла розныя рэжымы і няміласць.

Пасля падзей 1848 года, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Еўропе, Марсельеза становіцца песняй рэвалюцыянераў па ўсім свеце: у Італіі, Польшчы, Венгрыі. Яна гучыць на палях бітваў і падчас Парыжскай камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забароненая рэжымам Вішы падчас Другой сусветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 зноў аб'яўляецца гімнам Францыі.

Remove ads

Арыгінальны тэкст песні


Больш інфармацыі La Marseillaise ...
Remove ads

Песні па матывах

Існуюць песні, заснаваныя на тэксце або музыке Марсельезы, напрыклад, «Беларуская Марсельеза» Змітра Бойкі (тарашкевіцай)[1].

У культуры

  • У амерыканскім фільме «Касабланка» (1942) Марсельезу пачынае спяваць чэхаславацкі лідар падполля Віктар Лазла ў адказ на спяванне нацыстамі «Варты на Рэйне», што прыводзіць да закрыцця паліцыяй Café Américain, дзе адбываліся падзеі.
  • У калядным выпуску брытанскага сіткама «Айцец Тэд» (1996) Марсельезу ўключае а. Дугал МакГуаер, каб заставіць устаць а. Джэка Хэкета, які прымушае ўсіх спяваць песню.

Гл. таксама

  • Сімвалы Французскай Рэспублікі

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads