Марш (музыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марш — музычны жанр. Склаўся ў інструментальнай музыцы. Яго вызначальныя рысы: дакладны рытм з вострымі пункцірнымі фігурамі і сінкопамі, мелодыка з «фанфарнымі» інтанацыямі, скачкамі, паўторамі гукаў, квадратнасць пабудовы, устойлівы тэмп. Памер пераважна 2/4, 4/4.
Гісторыя і тыпалогія марша
Марш сфарміраваўся ў далёкім мінулым на аснове інструментальных сігналаў, паходнай салдацкай песні, некаторых форм танцавальнай музыкі (напрыклад, паланэза). Разнастайнасць характару і зместу марша абумоўлена яго канкрэтным прызначэннем (страявы, жалобны, канцэртны і інш.), сацыяльна-грамадскімі ўмовамі эпохі і традыцыямі нацыянальных музычных культур. Марш — адзін з вядучых жанраў духавой музыкі, які садзейнічае арганізацыі руху і стварэнню адзінага эмацыйнага настрою. Сярод ваенных маршаў вылучаюць страявы (парадны), цырыманіяльны (калойны і фанфарны), паходны, або «хуткі», сустрэчны, пахавальны (жалобны), кожны з якіх мае свае музычна-стылявыя асаблівасці. На ранняй ступені развіцця марш стаў таксама жанрам тэатральнай, канцэртнай і бытавой музыкі. Развіваецца ў пастаяннай сувязі яго прыкладной і «мастацкай» форм.
Remove ads
Марш на Беларусі
На Беларусі М. выкарыстоўваецца ў народнай і прафесійнай музычнай практыцы; абавязковы кампанент традыцыйнага вясельнага рытуалу, дзе стварае атмасферу ўсеагульнай радасці і ўрачыстасці. У кожнай мясцовасці ёсць свае традыцыйныя папулярныя маршы, у тым ліку рускія ваенныя маршы «Развітанне славянкі», «Туга па Радзіме», «Егерскі марш», «Парыжскі марш 1814 г.», беларуская народная песня «Бывайце здаровы», польская застольная песня «Сто год» і інш., розныя па месцы і па часе ўзнікнення. У другой палове ХІХ ст. да жанру марша звярталіся І. Глінскі, Я. Ёдка і інш. Марш зрабіў вялікі ўплыў на развіццё масавай песні. У ХХ ст. маршы пісалі беларускія кампазітары Р. Бутвілоўскі, Ю. Бяльзацкі, Я. Глебаў, І. Лучанок, П. Падкавыраў, Р. Сурус, Я. Цікоцкі, М. Чуркін. Маршы-парафразы створаны на тэмы песень У. Алоўнікава, І. Лучанка, Ю. Семянякі і інш. Марш распрацоўваецца ў беларускай сімфанічнай, опернай, балетнай, фартэпіяннай музыцы і інш.
Remove ads
Літаратура
- Назіна, І. Дз. Марш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 151. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads