Марское Вока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марское Вока (польск.: Morskie Oko) — возера ў Малапольскім ваяводстве Польшчы. Гэта найбуйнейшае і чацвёртае па глыбіні возера ў Татрах. Яно размешчана ў Татранскім нацыянальным парку ў даліне Рыбін Паток хрыбта Высокія Татры ля падножжа Менгушавецкіх вяршыняў.
Remove ads
Апісанне
Горы, што акружаюць возера, падымаюцца прыкладна на 1000 м над яго паверхняй; адна з іх — Рысы (2499 м) — найвышэйшая вяршыня польскіх Татраў. Побач з Менгушавецкімі вяршынямі (уключаючы Менгушавецкі Шчыт Велькі, 2438 м), далей і крыху налева, узвышаецца стройны Мніх (2068 м). Вакол возера ў вялікай колькасці растуць еўрапейскія кедравыя сосны[1].
У мінулым Марское Вока насіла назву «Рыбіна возера» з-за яго прыродных запасаў рыбы, што з’яўлялася рэдкасцю для Татранскіх азёр і сажалак. У празрыстых водах можна лёгка заўважыць фарэль. Назва «Марское Вока» пайшла ад легенды, згодна з якой возера было злучана з морам праз падземны канал[2].
Офіс польскага таварыства турызму і краязнаўства стаіць на марэне ля паўночнага берага возера. Ён размешчаны на вышыні 1405 м над узроўнем мора і з’яўляецца адным з найстарэйшых у Татрах шале. Хаціна носіць імя імя Станіслава Сташыца, які даследаваў возера ў 1805 годзе. Гэты дом з’яўляецца адпраўным пунктам для паходаў да гары Рысы і да перавала Шпіглясава. Побач знаходзіцца «Старэ Схранішка» («Стары Прытулак»), першапачаткова — карэтнік. Абодва будынкі з’яўляюцца помнікамі гісторыі.
Марское Вока з’яўляецца адным з самых папулярных славутасцяў ў Татрах, часта яго наведваюць больш за 50 000 турыстаў у сезон адпачынкаў. Шлях да возера займае каля 2 гадзін пешшу ад бліжэйшай дарогі, па якой можна праехаць на аўтатранспарце. Некаторыя турысты выбіраюць для падарожжа конныя падводы, паслугі рамізнікаў прадастаўляюць мясцовыя жыхары гуралі. Зімой невялікі адрэзак шляху праходзіць па лавінаапаснай зоне, гэты ўчастак застаецца халодным нават летам. Купанне ў возеры і кармленне фарэлі забаронена.
Remove ads
Гісторыя
Самыя раннія дакументы, у якіх згадваецца Марское Вока, датуюцца 1575 годам. У канцы XIX стагоддзя паміж Галіцыяй і Венгрыяй узнікла спрэчка з нагоды прыналежнасці возера і прылеглай тэрыторыі. Суд горада Грац вынес рашэнне на карысць польскага боку. Гэта рашэнне было прынята дзякуючы Освальду Бальцэру , які прадстаўляў інтарэсы Галіцыі.
Марское Вока было «нанова адкрыта» для турызму доктарам Цітусам Халубінскім ў сярэдзіне XIX стагоддзя; першая хаціна была пабудавана тут у 1836 годзе, але ў 1865 годзе яна згарэла. Другая хаціна, пабудаваная ў 1874 годзе, згарэла ў 1898 годзе. У 1902 годзе была пракладзена дарога з Закапанэ, якая атрымала назву «дарога Освальда Бальцера». З 1933 года, пасля вяртання суверэнітэту, возера належыць польскай дзяржаве.
Марское Вока з’яўлялася крыніцай натхнення для многіх дзеячаў мастацтва, уключаючы мастакоў (Валеры Эліаш-Радзікоўскага , Лявона Вычулкоўскага , Станіслава Галека), паэтаў (Вінцэнты Поля , Адама Асныка , Казімежа Пшерва-Тетмайера, Францішэка Навіцкага , Яна Каспровіча ), і кампазітараў (Зыгмунта Наскоўскага ).
Remove ads
Галерэя
- Панарамны від на Марское Вока
- Марское Вока — выгляд з хаціны
- Заходні бок, від на возера
- Выгляд з сцежкі
- Карта трасы Марскога Вока ў зімовы перыяд
- Марское Вока ў красавіку
- Шале на беразе возера
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads