Марфа Васілеўна Паўлавец
беларускі нейрахірург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марфа Васілеўна Паўлавец (25 ліпеня 1916, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён — 11 кастрычніка 2007) — беларускі нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1972). Заслужаны ўрач БССР (1964)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1939 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі[1].
З 1948 года ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1962 года адначасова выкладчык Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачэй[1].
У 1992—1999 працавала ў Рэспубліканскім дыягнастычным цэнтры Мінска.
Навуковая дзейнасць
Аўтар шматлікіх публікацый па праблемах нейрахірургіі галаўнога мозгу. Працы па пытаннях рэгенерацыі перыферычных нерваў , дыягностыцы і лячэння пухлін спіннога мозга і ўнутрымазгавога кравацячэння[1].
Узнагароды і памяць
Баявы і працоўны шлях адзначаны многімі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалём «За адвагу». Заслужаны ўрач БССР (1964). Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (22.06.2004).
Зноскі
- Павловец Марфа Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 475. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads