Марцін Мікалай Радзівіл

(1705—1782) крайчы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Марцін Мікалай Радзівіл
Remove ads

Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства, цяпер у Капыльскім раёне, Мінская вобласць — 11 студзеня 1782, Слуцк) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, арганізатар навукі, даследчык-алхімік.

Хуткія факты Марцін Мікалай Радзівіл, крайчы вялікі літоўскі ...

З роду Радзівілаў. Сын Яна Мікалая.

Крайчы ВКЛ у 1723—1752, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737.

3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй.

Верагодна, душэўна захварэў. Паводле сведчанняў сучаснікаў, верыў у перасяленне душ, намерваўся перайсці ў іўдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, абвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў Марціна Мікалая Радзівіла пад апеку Гераніму Фларыяну Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазней апеку пераняў Міхал Казімір Радзівіл.

Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, з якой меў дачку Антаніну і сына Юзафа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 230.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123243396'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads