Марцін Шэрвін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марцін Шэрвін (англ.: Martin J. Sherwin; 2 ліпеня 1937, Бруклін, Нью-Ёрк — 6 кастрычніка 2021, Вашынгтон) — амерыканскі гісторык, спецыяліст па гісторыі развіцця атамнай энергетыкі і ядзернай бяспекі. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за кнігу «Опенгеймер. Трыумф і трагедыя Амерыканскага Праметэя».
Remove ads
Біяграфія
Марцін Шэрвін нарадзіўся 2 ліпеня 1937 года ў баро Бруклін Нью-Ёрка. Служыў у ВМС ЗША, у 1959 годзе атрымаў ступень бакалаўра гуманітарных навук у Дартмуцкім каледжы. У 1971 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па гісторыі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Аджэлесе.
У 1973—1980 гадах — выкладчык і навуковы супрацоўнік Прынстанскага ўніверсітэта. У 1980—1993 гадах — ад’юнкт-прафесар Флетчарскай школы права і дыпламатыі Тафцкага ўніверсітэта, а таксама заснавальнік і кіраўнік Цэнтра гісторыі ядзернага веку і гуманітарыстыкі Тафцкага ўніверсітэта.
У 1995—2007 гадах быў дыксонаўскім прафесарам англійскай і амерыканскай гісторыі ў Тафцкім універсітэце.
З 2007 года з’яўляўся эмерытам Тафтскага ўніверсітэта і прафесарам Універсітэта Джорджа Мэйсана.
Шэрвін уваходзіць у рэдакцыйную раду вядомага часопіса The Nation, дзе ён таксама ўвесь час друкуецца. У бытнасць прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта ён быў выкладчыкам і настаўнікам дзеючага галоўнага рэдактара часопіса The Nation Катрына вандэн Хоувел.
Шэрвін жыў у Вашынгтоне. Яго дачка памерла ў 2010 годзе.
Памёр М. Шэрвін 6 кастрычніка 2021 года.
Remove ads
Зноскі
- Encyclopedia.com — HighBeam Research.
- Atomic Heritage Foundation Profiles
- Martin Sherwin, Prize-winning Biographer of Oppenheimer, Dies at 84 / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 12 кастрычніка 2021.
- Martin J. Sherwin, whose Oppenheimer biography won a Pulitzer, dies at 84 // The Washington Weekly Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 2021. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 12 кастрычніка 2021.
- Martin J. Sherwin, lauréat d’un Pulitzer, s’est éteint — Power Corporation du Canada, 2021. — ISSN 0317-9249 Праверана 12 кастрычніка 2021.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads