Марчэла Бачарэлі
італьянскі мастак-партрэтыст эпохі барока From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марчэла Бачарэлі (Бачыярэлі, італ.: Marcello Bacciarelli; 16 лютага 1731, Рым — 5 студзеня 1818, Варшава) — італьянскі мастак-партрэтыст эпохі барока.
Remove ads
Біяграфія
М. Бачарэлі вучыўся жывапісу ў Рыме, затым жыў у Германіі. Першыя свае замовы былі ім выкананы для двара караля Саксоніі Фрыдрыха I Аўгуста, у Дрэздэне. У 1756 годзе мастак наведаў Варшаву, дзе пазнаёміўся са Станіславам Аўгустам Панятоўскім, будучым каралём Польшчы. У 1764 годзе ён здзяйсняе паездку ў Вену, дзе быў прадстаўлены імператрыцы Марыі Тэрэзіі і дзе ён таксама займаўся партрэтным жывапісам. Пачынаючы з 1766 года мастак увесь час жыве ў Польшчы. У 1768 годзе быў ганараваны шляхецтвам і ўласным гербам.
Remove ads
Творчасць
З 1776 па 1785 год М. Бачарэлі стварае мастацкую майстэрню ў Каралеўскім палацы ў Варшаве. Карціны Бачарэлі, якія і сёння захоўваюцца ў гэтым палацы, былі напісаны ў той перыяд. Яму таксама належыць аўтарства карцін, размешчаных у палацавых Рыцарскай зале і ў Мармуровым пакоі. У 1816 годзе майстру прысуджаецца ганаровае званне прафесара Каралеўскага ўніверсітэта Польшчы. М. Бачарэлі быў таксама ганаровым членам Акадэмій вытанчаных мастацтваў Дрэздэна, Вены і Берліна. У Варшаве меў вучняў, напр. Юзафа Касінскага, Юзафа Рэйхана, Антоні Альбертрандзі і інш.
У 1766 М. Бачарэлі па загадзе караля Станіслава Аўгуста распрацаваў праект стварэння ў Варшаве Акадэміі вытанчаных мастацтваў, яго структуру і праграму навучання.
Remove ads
Галерэя
Вялікая зала Каралеўскага замка Варшавы Зала з карцінамі Каналета-Белота Мармуровая зала Малая капліца замка - Барбара Сангушка. 1757 год
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732 - 1798), каранацыйны партрэт
- Прынцэса Курляндская Ганна Даратэя Бірон
- Панятоўскі (1732 - 1798), партрэт у профіль
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Marcello Bacciarelli — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads