Маршанцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маршанцыя
Remove ads

Маршанцыя (Marchantia) — род пячоначных імхоў сямейства маршанцыевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Слаявіна зялёная, плоская, стужкападобная, шырынёй 1—2 см, даўжынёй да 10 см, злёгку скурыстая ці паперападрбная. Паветраныя камеры запоўнены асіміляцыйнай тканкай. Зверху на слаявіне знаходзяцца вывадкавыя кошыкі для вегетатыўнага размнажэння, знізу рызоіды і брушныя лускавінкі. Архегоніі і антэрыдыі на падстаўках з доўгімі ножкамі. Светла-жоўтая каробачка на ножцы. Спараносідь улетку.

Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі маршанцыя зменлівая (Marchantia polymorpha) трапляецца на вільготных мясцінах, вогнішчах, каля жылля.

Першасныя глеба- і торфаўтваральнікі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads