Пячоначныя імхі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пячоначныя імхі
Remove ads

Пячоначныя імхі, пячоначнікі (Marchantiophyta) — аддзел мохападобных раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках.

Пашырэнне

Пашыраны ўсюды. Падзяляецца на 2 класы: маршанцыевыя імхі (Marchantiopsida) і юнгерманіевыя імхі (Jungermanniopsida). Каля 60 сямействаў, каля 300 родаў, больш за 6 тысяч відаў. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найбольш вядомыя маршанцыя (Marchantia), рычыя (Riccia), блазія (Blasia), пелія (Monosolenium tenerum), прэйсія (Preissia), рыкардыя (Riccardia), рычыякарпус (Ricciocarpus), юнгерманія (Jungermannia). Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.

Пячоначныя імхі — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads