Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў

беларускі савецкі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Уладзі́міравіч Ало́ўнікаў (16 студзеня 1919(1919-01-16), Бабруйск, Менская губерня31 ліпеня 1996(1996-07-31), Мінск) — беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Народны артыст Беларусі (1970). Прафесар (1980).

Хуткія факты Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. Залатарова ў 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1947 года — выкладчык, з 1966 года — дацэнт Беларускай кансерваторыі. У 1962—1982 гадах — рэктар Беларускай кансерваторыі.

Творчасць

У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

Творы

Сцэнічная музыка

  • Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (словы М. Клімковіча, 1979).

Вакальна-інструментальная музыка

  • Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (словы беларускіх паэтаў-партызан, 1988)
  • Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяці Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (словы А. Вольскага, 1968)

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра

  • Сімфонія № 1 (1941)
  • Паэма «Партызанская быль» (1952)
  • Паэма «Нарач» (1954)
  • Сюіта «Песні міру» (1958)
  • «Урачыстая прэлюдыя» (1972)
  • Эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975)

Для аркестра беларускіх народных інструментаў

  • Сюіта «На Палессі» (1953)
  • Музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).

Камерна-інструментальная музыка

  • Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948)
  • Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950)
  • Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эдюд (1948)
  • Апрацоўкі беларускіх народных песень для фартэпіяна ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка».
  • Фартэпіяннае трыа (1939)
  • Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951)
  • Песня-балада для кантрабаса з фартэпіяна (1988)

Вакальная музыка

  • Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (словы П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (словы М. Танка, 1952), «Партызаны ідуць» (словы М. Шарамета, 1953).
  • Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (словы А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (словы А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (словы К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок».
  • Рамансы: «Ты назваў мяне ільдзінай» (словы Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (словы А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (словы Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (словы 3. Бядулі, 1948) і інш.
  • Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона.
  • Песні: «Песенька мінскіх дзяцей», «Песня пра Веру Харужую» (словы Э. Агняцвет); «Песня пра Заслонава» (словы А. Астрэйкі); «Даў слова — стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (словы А. Бачылы); «Неман — сцяжына пешая» (словы Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь» (словы Р. Барадуліна); «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (словы К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (словы У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (словы А. Дзеружынскага); «Песенка закаленных», «Университетский вальс» (словы Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (словы В. Зуёнка); «Песня пра Мінск» (словы К. Кірэенкі); «Разгарэлася зорачка ясная» (словы М. Клімковіча); «Пакаленні» (словы П. Панчанкі); «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не аддам» (словы А. Русака) і інш.

Прыкладная музыка

  • Да драматычных спектакляў: «Брэсцкая крэпасць» (К. Губарэвіч).
  • Да кінафільмаў: «Міколка-паравоз» (1957). «Девочка ищет отца» (1959). «Весенние грозы» (1960). «Улица младшего сына» (сумесна з Ю. Бельзацкім, 1962). «Дороги без привала» (1965). «Баллада о матери» (1966).
Remove ads

Сям’я

Сын — Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў (нар. 1954), беларускі музыкант.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads