Марына Аляксандраўна Лянчэўская

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Аляксандраўна Лянчэўская
Remove ads

Марына Аляксандраўна Лянчэўская (12 сакавіка 1971, Еўдакімавічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года)

Хуткія факты Марына Аляксандраўна Лянчэўская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Беларускі інстытут правазнаўства.

Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва, старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».

З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[2].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Заходняй акругі № 101. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, член Савета Палаты прадстаўнікоў[3]. Узначальвае пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ААТ «АСБ Беларусбанк», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[3].

Сям’я

Замужам, мае дваіх сыноў[3].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads