Марына Цімафееўна Сямёнава

балерына, балетны педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына Цімафееўна Сямёнава
Remove ads

Марына Цімафееўна Сямёнава[6] (руск.: Мари́на Тимофе́евна Семёнова; 30 мая (12 чэрвеня) 1908, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 9 чэрвеня 2010, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкая расійская артыстка балета, балетны педагог. Герой Сацыялістычнай Працы (1988). Народная артыстка СССР (1975). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941) і Прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2004).

Remove ads

Біярафія

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. У 1925 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча па класу А. Я. Ваганавай. Паступіла ў трупу Ленінградскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета і працавала ў ім да 1930 года. У 1930 годзе перайшла ў Вялікі тэатр у Маскве. У 1935—1936 гадах выступала на сцэне Парыжскай нацыянальнай оперы па запрашэнні кіраўніка балетнай трупы Сержа Ліфара[7]. Танцавальную кар’еру скончыла ў 1952 годзе[7]. З 1953 года М. Ц. Сямёнава балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра[6]. У 1954—1960 гадах выкдладала ў Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы. З 1960 года М. Ц. Сямёнава працавала ў Расійскім інстытуце тэатральнага мастацтва[7]. З 1997 года — прафесар[7].

Жыла ў Маскве. Памерла 9 чэрвеня 2010 года[7]. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках[7].

Remove ads

Творчасць

Мастацтву М. Ц. Сямёнавай уласцівы віртуознасць, пластычнасць, тэхнічнасць. Гарманічна спалучала героіка-трагедыйны і лірыка-камедыйны пачатак. Сярод выкананых партый: Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса, 1926, 1930), Прынцэса Фларына, Прынцэса Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага, 1930), Канчыта («Камедыянты» Р. Гліэра, 1931), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні, 1934), Жызэль («Жызэль» А. Адана, 1934), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова, 1945), Мірандаліна («Мірандаліна» С. Васіленкі, 1949), Царыца бала («Медны коннік» Р. Гліэра, 1949) і іншыя.

Знялася ў фільмах «Насценька Усцінава» (1934), «Канцэрт-вальс» (1940), «Вялікі канцэрт» (1951). Прыняла ўдзел у дакументальных фільмах «Душой выкананы палёт» (1958), «Марына Сямёнава. Урачыстасць дасканалай прыгажосці» (2003), «Агрыпіна Ваганава. Вялікая і жудасная»" (2009).

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads