Серж Ліфар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Серж Ліфар
Remove ads

Серж Ліфaр (фр.: Serge Lifar; сапраўднае імя Сяргей Міхайлавіч Ліфар; афіцыйна 2 красавіка 1904, (насамрэч 1905), Кіеў - 15 снежня 1986, Лазана) — украінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар, вялікую частку жыцця працаваў у Францыі. Яго лічаць адным з найвялікшых танцоўшчыкаў XX стагоддзя.

Хуткія факты Серж Ліфар, Дата нараджэння ...

Заснавальнік Парыжскага ўніверсітэта харэаграфіі і Універсітэта танца.

Remove ads

Творчасць

Лёсавызначальнай стала сустрэча з Браніславай Ніжынскай, сястрой вядомага ў той час танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага. Менавіта яе балетная секцыя і стала для 17-гадовага Сяргея першым крокам да вяршыняў майстэрства.

У 1922 годзе Ніжынская эмігравала ў Парыж, дзе супрацоўнічала са знакамітым «Рускім балетам» Сяргея Дзягілева. Праз год яна запрасіла ў трупу сваіх лепшых вучняў, сярод якіх быў і Ліфар. У Парыжы яго настаўнікамі сталі віртуозны італьянец Энрыка Чэкеці і былы настаўнік Вацлава Ніжынскага Мікалай Легат.

Самаадданая праца, фанатычная любоў да танца хутка зрабілі з сціплага, дапытлівага юнака першага саліста «Рускага балета». Пасля яго трыўмфаў ў ролях блуднага сына ў аднайменным балеце Пракоф’ева, Апалона і Івана Царэвіча ў «Апалоне Мусагеце» і «Жар-Птушцы» Стравінскага сам Дзягілеў скажа: «Ліфар чакае сваёй трапнай гадзіны, каб стаць новай легендай, самай выдатнай з легенд балета» .

Пераломным у жыцці Ліфара стаў 1929. Да таго часу расійскі балет за мяжой перанёс тры буйныя ўзрушэнні: памерлі Ганна Паўлава і Сяргей Дзягілеў, пакінуў сцэну Ніжынскі. Менавіта тады ярка ўспыхнула зорка Сержа Ліфар.

Remove ads

Зноскі

  1. метрычная кніга
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q932420'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q34544468'></a>
  2. Serge Lifar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads