Марына (жанр)

жанр выяўленчага мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Марына (жанр)
Remove ads

Марына (фр.: marine, італ.: marina, ад лац.: marinus — марскі) — жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае марскі краявід[1], а таксама сцэну марской бітвы або іншыя падзеі, якія адбываюцца на моры. З'яўляецца разнавіднасцю пейзажа. У якасці самастойнага віду пейзажнага жывапісу марына вылучылася напачатку XVII стагоддзя ў Галандыі.

Thumb
Рэмбрант Харменс ван Рэйн, «Хрыстос падчас шторму на моры Галілейскім» 1633

Марыніст (фр.: mariniste) — мастак, які піша марыны[2]. Выдатныя прадстаўнікі гэтага жанру — англічанін Уільям Цёрнер і расійскі (армянскі) мастак Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі, які напісаў каля 6000 карцін на марскую тэму.

Ва Францыі існуе афіцыйнае званне мастака Марскога флоту, якое прысвойваецца міністрам абароны выдатным мастакам-марыністам. Званне можа быць прысуджана не толькі мастакам, але таксама фатографам, ілюстратарам, гравёрам і скульптарам (падрабязней гл. Мастак Марскога флоту).

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс мастакоў-марыністаў

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads