Марыца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыца
Remove ads

Марыца (балг.: Марица, грэч. Εβρος, турэцк.: Meriç) — адна з буйнейшых рэк Балканскага паўвострава. Даўжыня 490 км. Плошча вадазбору 53 846 км². Рака бярэ пачатак з Марыцкіх азёр, размешчаных каля горада Долна-Баня ў паўднёвай Балгарыі, ва ўсходняй частцы Рыльскіх гор, затым цячэ праз шырокую раўніну — Плоўдзіўскую даліну, прарывае ланцуг узгоркаў пад Плоўдзівам і ўступае на грэка-турэцкую тэрыторыю. Далей цячэ ў кірунку Эдзірнэ ўздоўж усходніх адгор’яў Радоп і затым каля балота Эноса ўпадае ў Эгейскае мора.

Хуткія факты Марыца, Характарыстыка ...

Па ніжняму цячэнню ракі ў адпаведнасці з Лазанскім мірным дагаворам праходзіць мяжа паміж Грэцыяй і Турцыяй.

Прытокі Марыцы: Сазлійка, Тунджа, Эргене (левыя), Крычыма, Чэпелар, Выча, Арда (правыя). Жыўленне ракі пераважна дажджавое. У летні час істотна мяльчэе. Сярэдні расход вады — каля 200 м³/с. У нізоўях Марыцы звычайны паводкі, выкліканыя моцнымі снегападамі ці дажджамі ў вярхоўях.

Пачынаючы ад Эдзірнэ рака, хоць і з цяжкасцю, даступна для суднаходства. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння. Пабудаваны шэраг ГЭС. На берагах ракі знаходзяцца гарады: Пазарджык, Плоўдзіў, Дзімітраўград (Балгарыя), Эдзірнэ (Турцыя).

У гонар ракі названы пік Марыца на востраве Лівінгстан (Смаленск) у антарктычным архіпелагу Паўднёвыя Шэтландскія астравы[1].

Remove ads

Зноскі

  1. SCAR Composite Gazetteer — Maritsa peak // data.aad.gov.au (Праверана 10 красавіка 2015)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads