Рыла (горны масіў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыла (горны масіў)map
Remove ads

Ры́ла, ці Рыла-Планіна (балг.: Рила, Рила-Планина) — горны масіў на паўднёвым захадзе Балгарыі, самы высокі на Балканскім паўвостраве (2925 м, Мусала). Даўжыня каля 80 км. Складзены са старажытных крышталічных і метамарфічных парод. Характэрны востраканцовыя вяршыні, цыркіberu, трогі.

Хуткія факты Рыла, Краіна ...

З Рылы бяруць пачатак рэкі Іскыр, Марыца, Места. На вышыні 2100—2500 м ледніковыя азёры, на схілах шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй за 2000—2100 м субальпійскія і альпійскія лугі.

У гарах развіты турызм і зімні спорт. Акрамя таго, у Рыле размешчана некалькі курортаў з мінеральнымі крыніцамі.

У паўднёва-заходніх адгор'ях — Рыльскі манастыр.

Remove ads

Галерэя

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads