Марыямпаль (Гарадоцкі раён)
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя́мпаль[1] (трансліт.: Maryjampaĺ, руск.: Мариямполь) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета. За 9 км на поўдзень ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. На паўднёвым захадзе знаходзіцца возера Лосвіда, на захадзе і ўсходзе ляжаць участкі лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Віцебск.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове 19 стагоддзя маёнтак у Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, уласнасць памешчыка Корсака. У 1905 годзе 300 дзесяцін зямлі, 300 дзесяцін лесу. У 1919 годзе на базе маёнтка створана сельскагаспадарчая арцель (у 1925 годзе 6 чалавек). У 1920 годзе вёска ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Аляксандраўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе хутар. Сельскагаспадарчае таварыства, школа 1-й ступені (у 1925 годзе 2 настаўнікі, 106 вучняў). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Прудніцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «Стайкаўскі». У 1997 годзе ў саўгасе «Азёрны». З 8 красавіка 2004 года ў Вайханскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе аддзела «Азёрны» ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».
Remove ads
Насельніцтва
- 6 двароў, 36 жыхароў (1920)
- 8 двароў, 33 жыхары (1926)
- 113 жыхароў (1959)
- 112 жыхароў (1970)
- 20 гаспадарак, 33 жыхары (1997)
- 15 гаспадарак, 27 жыхароў (2002)
- 15 гаспадарак, 21 жыхар (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads