Марыя Тэрэзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Тэрэзія
Remove ads

Мары́я Тэрэ́зія (ням.: Maria Theresia, 13 мая 171729 лістапада 1780) — эрцгерцагіня Аўстрыі, кароль Венгрыі[10] з 25 чэрвеня 1741, каралева Багеміі з 20 кастрычніка 1740 (мела гэтыя тытулы асабіста, па спадчыне) і імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (як жонка, а затым удава Франца I Стэфана Латарынгскага). Заснавальніца Латарынгскага адгалінавання дынастыі Габсбургаў.

Хуткія факты Марыя Тэрэзія, Нараджэнне ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

3 дынастыі Габсбургаў. Дачка імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Карла VI (правіў у 1711—40). Атрымала ў спадчыну аўстрыйскі прастол пасля смерці бацькі паводле Прагматычнай санкцыі 1713 (у 1740—48 спадчыннае права Мырі Тэрэзіі аспрэчвалі еўрапейскія манархіі ў ходзе вайны за аўстрыйскую спадчыну). Да 1765 яе суправіцелем быў муж (з 1736) герцаг Франц Стэфан Латарынгскі (з 1745 імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Франц I), з 1765 — старэйшы сын Іосіф II. У час праўлення Марыі Тэрэзіі Аўстрыя ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне (1756—63) і 1-м падзеле Рэчы Паспалітай (1772), завалодала Букавінай (1775). Ва ўнутранай палітыцы цэнтралізавала дзяржаўнае кіраванне, садзейнічала развіццю прамысловасці і гандлю, прытрымлівалася асветнага абсалютызму, у т.л. заснавала народнага школьніцтва ў Аўстрыі (1774), абмежавала паншчыну ў Чэхіі (1775), адмяніла катаванні (1776).

Валадарынне Марыі Тэрэзіі — час актыўных рэформ. Яна ўваходзіць у лік прадстаўнікоў дынастыі, якая карысталася найбольшай папулярнасцю. Сярод яе шматлікіх нашчадкаў — два імператары (Іосіф II і Леапольд II), а таксама знакамітая каралева Францыі «аўстрыячка» Марыя Антуанета.

Remove ads

Зноскі

1. Maria Theresia van Oostenrijk

2. Pick R. Maria Theresa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Мария Терезия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Gadzinski A. Maria Theresia // KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und WissenschaftWien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 30. — ISBN 978-3-9503655-5-9

5. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
7. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.

8. Lundy D. R. The Peerage

9. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

10. менавіта так, таму што Венгрыяй у прынцыпе не можа кіраваць жанчына
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads