Марыя Баўзкова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Баўзкова (чэшск.: Marie Bouzková; нар. 21 ліпеня 1998[1], Прага[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца пяці турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе).
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Баўзкова выхоўвалася ў сям’і, дзе захапляліся гульнёй у тэніс. Прабабуля гуляла на добрым узроўні ў вялікі тэніс. Пачала займацца гэтым відам спорту ва ўзросце пяці гадоў. Да 2015 года гуляла ў асноўным на турнірах сярод юніёраў і ITF. У 2014 годзе яна выйграла індывідуальны тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША сярод юніёраў. Жыве і трэніруецца папераменна ў Празе і Брэйдэнтане ў Фларыдзе. Яе навучае і трэніруе родны бацька Мілан Баўзкоў.
Баўзкова выйграла 12 адзіночных і тры парных турніры ў жаночым чэмпіянаце ITF. У лютым 2015 года яна дэбютавала на турніры WTA Tour у Мексіцы.
На Кубку Роджэрса 2019 года ў Таронта, турнір WTA Premier 5, Баўзкова выйшла з кваліфікацыі і дабралася да паўфіналу, саступіўшы Серэне Уільямс 6-1, 3-6, 3-6.
У сакавіку 2020 года на турніры WTA Tour у Мантэрэі яна дайшла да фінальнага паядынку, у якім саступіла ўкраінскай спартсменцы Эліне Світолінай.
Remove ads
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2022 | 26 | 73 |
2021 | 89 | 34 |
2020 | 51 | 111 |
2019 | 57 | 214 |
2018 | 142 | 1 103 |
2017 | 187 | |
2016 | 260 | |
2015 | 378 | 1 069 |
2014 | 497 | |
2013 | 1 195 |
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Заўвагі
- Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Расіі.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads