Дар’я Сяргееўна Касаткіна
расійская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́р’я Сярге́еўна[3] Каса́ткіна (нар. 7 мая 1997[1], Тальяці, Расія[1]) — расійская тэнісістка; пераможца сямі турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Білі Джын Кінг (2021); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2014); былая трэцяя ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу; сярэбраная прызёрка юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў парным разрадзе сярод дзяўчат[4]. Заслужаны майстар спорту Расіі (2022)[5].
Remove ads
Агульная інфармацыя
Дар’я — адна з двух дзяцей Сяргея і Таццяны Касаткіных, яе брата завуць Аляксандр (фітнес-трэнер Дар’і).
Расіянка ўпершыню ўзяла ракетку ў рукі ў шэсць гадоў. На корце Касаткінай падабаецца дзейнічаць каля задняй лініі, найлепшы ўдар — форхенд, улюбёнае пакрыццё — грунт.
Да пачатку яе прафесійнай кар’еры настаўнікам у тэніснай школе ў Тальяці быў Дамір Нургалееў.
Любімы тэнісіст Касаткінай — Рафаэль Надаль[6]. У жаночым тэнісе яе куміры Петра Квітава і Марыя Шарапава. Яна любіць глядзець мужчынскі тэніс, і сцвярджае, што тут гульцы лепш падаюць і перасоўваюцца па корце[7].
Касаткіна агулам любіць займацца спортам, у тым ліку і футболам. З’яўляецца заўзятаркай футбольнага клуба «Барселона»[8]. Улюбёны горад — Барселона[9].
Спонсарамі і партнёрамі Дар’і былі кампаніі Nike, Tecnifibre і Instaforex[10]. Спонсарства Касаткінай з Nike скончылася ў 2021 годзе. У жніўні 2021 года Касаткіна падпісала партнёрскае пагадненне з Adidas[11]. У 2022 годзе Касаткіна перастала выкарыстоўваць ракеткі Tecnifibre, замест гэтага падпісаўшы пагадненне з Decathlon, выкарыстоўваючы іх ракеткі Artengo[12].
Remove ads
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2022 | 8 | 642 |
2021 | 26 | 283 |
2020 | 71 | 141 |
2019 | 69 | 127 |
2018 | 10 | 412 |
2017 | 24 | 67 |
2016 | 27 | 48 |
2015 | 72 | 118 |
2014 | 370 | |
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленнні ў парным разрадзе
Выступленні ў камандных турнірах
Remove ads
Гісторыя выступленняў на турнірах
Станам на 20 верасня 2021 года
Адзіночныя турніры
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads