Марыя Крыжаноўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Юр’еўна Крыжаноўская (нар. 7 красавіка 1999, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка рэчыцкай СДзЮШАР № 1. Першы трэнер — Аляксандр Мікалаевіч Верхатураў[2].
Некалькі гадоў адыграла ў гродзенскай «Вікторыі», потым у «Алімпіі». У 2020 годзе пачала гуляць у Расіі, дзе выступала за «Платаў» з Новачаркаска, «Юнасць» з Пензы і «Надзежду-2» з Арэнбурга. У ліпені 2023 года падпісала кантракт з арэнбургскай «Надзеждай»[3].
Выступала за зборную U-16 (2015), U-18 (2016—2017) і U-20 (2019)[4].
Remove ads
Кар’ера
- 2014—2017 — Вікторыя (Гродна)
- 2017—2020 — Алімпія (Гродна)
- 2020—2021 — Платаў (Новачаркаск, Расія)
- 2021—2022 — Юнасць (Пензенская вобласць, Расія)
- з 2022 — Надзежда-2 (Арэнбург, Расія)
- з 2023 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
Дасягненні
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2024/2025.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017/2018, 2019/2020.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
Зноскі
- Maryia Kryzhanouskaya // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Мария Крыжановская(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2023. Праверана 13 жніўня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads