Марыя Мікалаеўна Валконская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Мікалаеўна Валконская
Remove ads

Марыя Мікалаеўна Валконская (25 снежня 1805 года (6 студзеня 1806) — 10 жніўня 1863 г., маёнтак Варонкі, Чарнігаўская губерня) — дачка Мікалая Раеўскага, жонка дзекабрыста Сяргея Валконскага, нягледзячы на супраціў родных, паехала за ім у Сібір, дзе жыла да 1855 года. Аўтар «Запісак» з яскравым апісаннем турэмна-катаржнага рэжыму, характарыстыкай многіх дзекабрыстаў. Гераіня М. А. Някрасава «Рускія жанчыны».

Хуткія факты Марыя Валконская, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Валконская мела сястру Соф’ю. У васямнаццацігадовым узросце Марыя ажанілася са старэйшым за яе Сяргеем Валконскім. Будучы шырока вядомая ў Іркуцку ў якасці «сібірскай прынцэсы», яна заснавала мясцовы шпіталь і адчыніла канцэртную залу, у дадатак змяшчаючы ў сябе дома музычныя і культурныя мерапрыемствы.

Сям’я Валконскіх мела чацвярых дзяцей; двое памерлі ў малым узросце, тым часам, Міхаіл (1832—1909) і Алена (1835—1916) паспелі здабыць тытулы князя і княжны, успадкаваны ад свайго бацькі.

Шэраг літаратурных твораў, уключаючы «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, і другая частка паэмы Мікалая Некрасава «Русские женщины» былі прысвечаныя Валконскай. Трыццаць трэцяя страфа першай главы «Яўгенія Анегіна» ўтрымлівае ўспамін паэта пра Валконскую:[3]

Я памятаю гоман хваляў
Перад навалаю марской,
Што набягалі з хмарных даляў
З любоўю легчы ў ногі ёй!
Як прагнуў вуснамі сваімі
Крануцца мог я разам з імі![4]

—Аляксандр Пушкін, Яўгеній Анегін. Глава першая, страфа XXXIII

У 1922 годзе было даказана, што Валконская з’яўлялася аб’ектам шасці паэм аўтарства Пушкіна (напісаных у 1820, 1822, 1824, 1825, 1828 і 1829)[5]. Пушкін таксама прысвяціў колькі радкоў на заўчасны адыход яе маленькага сына Мікалая. Тым не менш, пушкініст Міхаіл Гершэнзон палемізаваў са сцверджаннем, што Пушкін быў закаханы ў Марыю[6].

Марыя Валконская памерла з-за праблем з сэрцам ва ўкраінскай вёсцы Варанькі.

Remove ads

Творы, прысвечаныя М. М. Валконскай (Раеўскай)

Thumb

«Радзее хмар густых лятучая града…» (1820);

«Таўрыда» (1822);

«Дзень непагодны згас; пахмурная імгла…» (1824);

«Буря» (Ты видел деву на скале…).

  • А. І. Адоеўскі:

Кн. М. Н. Волконской «Был край, слезам и скорби посвящённый…» (1829). Архівавана 16 снежня 2011.

  • М. А. Некрасаў:

«Княгиня М. Н. Волконская» (1873) — другая частка паэмы «Русские женщины»

Remove ads

Зноскі

  1. метрычная кніга
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q932420'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q34544468'></a>
  2. metric book
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4291954'></a>
  3. Д. Д. Благой.. Примечания к роману в стихах А. С. Пушкина «Евгений Онегин» (руск.). Праверана 21 снежня 2010.
  4. Пушкін А. С. Выбраныя творы. У 2 т. Яўгеній Анегін: Раман у вершах; Барыс Гадуноў: Трагедыя: / Пер. з рус. / Рэдкал.: Р. І. Барадулін (гал. рэд.) і інш.; Уклад.-рэд. В. Б. Спрынчан; Маст. А. Буркатоўскі, У. Герман.. Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — Т. II. — С. 26. — 310 с. ISBN 5-340-00158-4.
  5. Б. М. Соколов. Мария Волконская и Пушкин, 1922
  6. Brian Horowitz. The myth of A.S. Pushkin in Russia’s Silver Age, Northwestern University Press, 1996, pp. 1-2

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads