Мікалай Мікалаевіч Раеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Мікалаевіч Раеўскі
Remove ads

Мікалай Мікалаевіч Рае́ўскі (17711829) — расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі (1813). За трыццаць гадоў бездакорнай службы ўдзельнічаў у многіх найбуйнейшых бітвах эпохі. Пасля подзвігу пад Салтанаўкай стаў адным з найбольш папулярных генералаў расійскай арміі. Барацьба за батарэю Раеўскага стала адным з ключавых эпізодаў Барадзінскай бітвы. Удзельнік «Бітвы народаў» і ўзяцця Парыжа. Член Дзяржаўнага савета. Быў блізка знаёмы з многімі дзекабрыстамі. Сяброўствам з Раеўскім ганарыўся А. С. Пушкін[4]. Брат ад адной маці Пятра і Аляксандра Давыдавых; стрыечны брат Дзяніса Давыдава.

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Раеўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Памяць пра Раеўскага

Thumb
Капліца ў Салтанаўцы[5]

У 1820 годзе, падчас першай рускай антарктычнай экспедыцыі, Ф. Ф. Белінсгаўзен назваў адкрытыя ім астравы ў Ціхім акіяне ў Архіпелагу Расіян (Туамоту) Астравамі Раеўскага[6].

Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.

У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліц Масквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.

У 1987 годзе бюст Раеўскага быў пастаўлены ў скверы Памяці Герояў у Смаленску[7].

У 2009 годзе на тэрыторыі Бендэрскай крэпасці быў адкрыты бронзавы бюст Раеўскага[8].

Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны[9].

У нумізматыцы

  • У 2012 годзе Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі была выпушчана манета (2 рублі, сталь з нікелевым гальванічным пакрыццём) з серыі «Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года» з выявай на рэверсе партрэта генерала ад кавалерыі М. М. Раеўскага[10].
Remove ads

Зноскі

  1. Дж. Доу. Партрэт Мікалая Мікалаевіча Раеўскага, каля 1825. Палатно, масла. 70 х 62,5 см. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Санкт-Пецярбург.
  2. Дж. Доу. Партрэт Мікалая Мікалаевіча Раеўскага, каля 1825. Палатно, масла. 70 х 62,5 см. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Санкт-Пецярбург.
  3. Раевский Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  4. Пушкин Л. С. Биографическое известие о А. С. Пушкине до 1826 года // Пушкин в воспоминаниях и рассказах современников. Л., 1936. — С. 47—54.
  5. Архітэктар П. Г. Яцына. Пабудавана ў 1912 г.
  6. Адкрыццё Антарктыды(недаступная спасылка). Расійская Антарктычная экспедыцыя. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 15 лістапада 2009.
  7. Фатаграфія(недаступная спасылка) бюста М. М. Раеўскага.
  8. В. Сандуца.. Памятники русским воинам Раевскому и Миллеру открыты в Бендерах(недаступная спасылка). РИА Новости (24 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.
  9. Орехова Л. А., Гуркович В. Н.. Раевские и Крым(недаступная спасылка). Историческое наследие Крыма. Праверана 15 лістапада 2009.(недаступная спасылка)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads