Марыя Тарноўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Тарноўская
Remove ads

Марыя Тарноўская з князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (1880, Мілянаў — 1965, Варшава, ПНР) — польская грамадская дзяячка.

Хуткія факты Марыя Тарноўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Міланаве, у маёнтку бацькі Уладзіміра князя Святаполк-Чацвярцінскага, удзельніка студзеньскага паўстання, і Марыі Ванды з графаў Урускіх. Выйшла замуж за дыпламата Адама графа Тарноўскага.

У час балканскіх войнаў і Першай сусветнай вайны працавала медсястрой. У час польска-савецкай вайны была камендантам аддзела Польскага Чырвонага Крыжа. Пасля вайны працавала ва ўрадзе Польскага Чырвонага Крыжа.

У 1942 годзе арыштаваная. Пасля звальнення ўступіла ў канспірацыю, атрымала чын паручніка Арміі Краёвай, у верасні 1944 года чын маёра. У час Варшаўскага паўстання дзякуючы высокай грамадскай пазіцыі і вопыту была дэлегатам у перамовах аб эвакуацыі грамадскага насельніцтва, а таксама капітуляцыі. У 1945 годзе была арыштавана камуністычнай міліцыяй па абвінавачванні ў калабарацыянізме з немцамі, затрымлівалася адзін месяц у Олькушы.

У студзені 1946 года сям’я Тарноўскіх пакінула Варшаву і Польшчу, каб сустрэцца са сваім сынам у Швейцарыі. У 1946 годзе яны адправілася ў Бразілію. У 1949 годзе яе адзіны сын Анджэй загінуў у аўтамабільнай аварыі ў Бразіліі. У 1958 годзе вярнулася ў Польшчу. Польскі Чырвоны Крыж вылучыў ёй аднапакаёвую кватэру па вул. Пазнаньскай.

Памерла ў чэрвені 1965 года ў Варшаве.

У 2002 годзе апублікавалі яе ўспаміны (Maria Tarnowska, Wspomnienia, KAW, 2002, ISBN 83-88072-49-8).

Remove ads

Бібліяграфія

  • Norman Davies, Powstanie '44, Wydawnictwo Znak, Kraków 2004, ISBN 83-240-0459-9, s. 448.
  • Władysław Bartoszewski, 1859 dni Warszawy, Wydawnictwo Znak, 2008.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 27 ліпеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
  2. Recipients of the Florence Nightingale Medal, 1920-2023 Праверана 9 сакавіка 2025.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads