Мар’іна Горка (вадасховішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́р’іна Горка[3] — вадасховішча ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Цітаўка.
Вадасховішча створана ў 1962 годзе. Знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка[3]. Наліўное. Плошча паверхні 0,69 км². Даўжыня 1,6 (1,55[1]) км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,48[1] м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,02 млн м³. Найбольшая вышыня плаціны 3,8 м[2]. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,95 м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэкрэацыі і рыбагадоўлі[3].
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads