Масалембу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масалембуmap
Remove ads

Масалембу (індан.: Kepulauan Mesalembu) — архіпелаг у Яванскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 40,7 км². Насельніцтва (2010 г.) — 21 705 чал.

Хуткія факты Масалембу, Характарыстыкі ...

Архіпелаг Масалембу месціцца ў 261 км на паўночны захад ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Складаецца з 3 нізкіх каралавых астравоў, што месцяцца на платформе вулканічнага паходжання:

  • Масалембу (27,73 км²)
  • Масакамбінг (3,18 км²)
  • Керамаян (9,79 км²)

Клімат экватарыяльны, вызначаны сезоннымі мусонамі. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +25°C.

Астравы вядомы белымі пясчанымі пляжамі, зараснікамі манграў, какосавымі гаямі. На востраве Масалембу захаваўся рэдкі від какаду.

Архіпелаг населены мадурцамі, бугамі, мандарцамі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads