Масая (дэпартамент)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масая (ісп.: Masaya) — дэпартамент у Нікарагуа.
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Нікарагуа і з плошчай у 590 км ² з'яўляецца самым маленькім дэпартаментам краіны. Колькасць насельніцтва яго складае 325 тыс. чалавек (адзнака на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва роўная 550 чал./км ². Галоўны горад дэпартамента - горад Масая.
Асновай эканомікі дэпартамента Масая з'яўляецца сельская гаспадарка. На плантацыях выгадоўваюцца тытунь, маіс, цукровы трыснёг, джут.
У адміністрацыйным плане тэрыторыя дэпартамента Масая падзелена на 9 муніцыпій:
- Катарына
- Ла-Кансепсьён
- Масатэпэ
- Масая
- Нандасма
- Ніндыры
- Нікінаамо
- Сан-Хуан-дэ-Ар'ентэ (Сан-Хуан-дэ-Арыентэ)
- Тысма
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
