Масаі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масаі
Remove ads

Маса́і (саманазва Nimaa) — паўкачавы афрыканскі карэнны народ, які жыве ў саванне на поўдні Кеніі і на поўначы Танзаніі. Масаі з’яўляюцца, мабыць, адным з самых вядомых народаў Усходняй Афрыкі. Нягледзячы на развіццё сучаснай цывілізацыі, яны практычна цалкам захавалі свой традыцыйны лад жыцця.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Remove ads

Колькасць насельніцтва

Агульная колькасць масаі (2012 г.) — 993 тыс. чал. Статыстыка фіксуе, што большасць з іх жыве на тэрыторыі Кеніі (684 тыс.), астатнія — у Танзаніі (309 тыс.)[1]. Аднак многія плямёны масаі часцяком адвольна пераходзяць мяжу, што ўскладняе іх падлік.

Гісторыя

Масаі адносяцца да нільскага сямейства моўных груп і, верагодна, мігравалі з даліны Ніла ў Судане ў цэнтральную і паўднёва-заходнюю Кенію ўжо пасля 1500 года разам з прыручанай жывёлай. Хоць іншыя афрыканскія плямёны стваралі цывілізацыі і фарміравалі царствы, масаі ніколі не адыходзілі ад свайго паўкачавога жыцця. Тэрыторыі, даступныя для вандровак, прыкметна скараціліся ў апошнія гады з-за урбанізацыі, а таксама стварэння нацыянальных запаведнікаў Масаі-Мара і Серэнгеці.

Яшчэ ў XIX стагоддзі масаі цалкам кантралявалі саванны і цяжка згаджаліся на кампрамісы з еўрапейцамі. Аднак, калі пачала распаўсюджвацца эпідэмія соннай хваробы, пераносчыцай якой з’яўляецца муха-цэцэ, гэта прывяло да значнага аслаблення масаяў.

Remove ads

Культура

Thumb
Мужчына Масаі

Нягледзячы на рэпутацыю масаяў як лютых ваяроў, у цэнтры іх культуры знаходзіцца жывёла. Адно з іх святых вераванняў кажа, што бог дажджу Нгаі даў усю жывёлу народу масаі, і таму ўсе, хто таксама валодае скатом, павінны былі калісьці выкрасці яго ў масаі. Гэта не раз прыводзіла да сур’ёзных канфліктаў з іншымі плямёнамі, калі масаі спрабавалі вярнуць «сваю ўласнасць». Хаціны масаі пабудаваныя з высушанага гною, а пітво каровінай крыві з’яўляецца часткай некаторых іх святых рытуалаў.

Калі ў Кеніі разгарнуўся турызм, масаі не змаглі скарыстацца выгадай свайго кантролю над саваннамі. Тыя плямёны, што мелі ўладу, ахвотна прызналі за масаямі традыцыйнае «валоданне» ўсімі жывёламі і перадалі ім таксама функцыю аховы запаведнікаў, у той час як абмежаваная група менеджараў з іншых плямёнаў узяла ў свае рукі індустрыю турысцкіх сафары. У выніку турызм практычна не палепшыў дабрабыт масаяў. І цяпер масаі працягваюць хаатычна «атакаваць» турыстаў, выкленчваючы міласціну, і ўсё гэтак жа не ўдзельнічаюць у падзеле высокіх прыбыткаў ад сафары. Масаі не дазваляюць сябе вольна фатаграфаваць без аплаты і дбайна ставяцца да перадруку «пірацкіх» фатаграфій.

Традыцыі масаяў выразна рэгламентуюць іх жыццё. Дзеці выхоўваюцца па ўзроставых катэгорыях, паміж якімі ўсталяваныя традыцыйныя адносіны. Юнакі і дзяўчаты праходзяць цырымоніі ініцыяцыі. Ажаніцца ў юным узросце катэгарычна забараняецца, перш мужчыны павінны выявіць сябе ў вайне і паляванні. Калі становяцца яшчэ старэйшымі, чальцы ўзроставай катэгорыі бяруць на сябе кіраванне племем, а найстарэйшая ўзроставая катэгорыя здымае з сябе ўладу і выконвае іншыя функцыі.

У мужчын масаі існуе вялікая колькасць традыцый і цырымоній. Адной з самых знакамітых, мабыць, з’яўляецца «танец скачкоў», які выконваюць юныя ваяры, высока падскокваючы на адным месцы, каб паказаць сваю сілу і спрыт. Да нядаўніх часоў, каб атрымаць права стаць ваяром (моранам), малады масай павінен быў забіць льва. Афіцыйна гэтая практыка больш не ўжываецца, хаця, па некаторых звестках, яна працягвае існаваць у аддаленых раёнах Кеніі, у прыватнасці, у правінцыі Масай. Таксама ў мінулым група юнакоў павінна была пабудаваць новую вёску і жыць у ёй на працягу доўгага часу (часта некалькіх гадоў) у якасці аднаго з патрабаванняў для атрымання статусу мужчыны. Гэтая традыцыя знікае з-за недахопу даступнай зямлі.

У адрозненне ад шматлікіх іншых плямёнаў, у масаі жанчыны займаюць важнае месца ў культуры і жыцці племені. Іх лёгка адрозніць па выгаленай галаве, яркай адзежы і каралям. Акрамя таго, для абодвух палоў практыкуецца выдаленне аднаго з ніжніх зубоў і абразанне. Абразанне выконваецца старэйшымі таго ж полу, пры гэтым хлопчыкі абавязаныя перанесці працэдуру без адзінага гуку, а для дзяўчынак такіх патрабаванняў няма. Спробы кенійскага ўрада знішчыць гэтую практыку не прынеслі поспехаў, у асноўным таму, што на абарону абразання ўсталі жанчыны масаі.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads