Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкінаmap
Remove ads

Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у Маскве.

Хуткія факты Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Сваю гісторыю ўніверсітэт вядзе ад нафтавага факультэта Маскоўскай Горнай Акадэміі, створанага Дэкрэтам ВСНГ ад 4 верасня 1918 года. У 1920 годзе на пасаду прафесара Акадэміі быў прыняты Іван Міхайлавіч Губкін, а ў 1922 годзе ён стаў яе рэктарам.

17 красавіка 1930 года Прэзідыумам ВСНГ было прынята рашэнне расфармаваць Маскоўскую Горную Акадэмію імя Сталіна і на яе аснове стварыць шэсць вышэйшых тэхнічных навучальных устаноў, у тым ліку — Маскоўскі нафтавы інстытут. Улічваючы велізарныя заслугі акадэміка Губкіна ў справе арганізацыі вышэйшай школы па падрыхтоўцы кадраў для нафтавай прамысловасці, інстытуту было прысвоена імя Івана Міхайлавіча Губкіна, а сам ён быў прызначаны першым яго дырэктарам. З адпаведных аддзяленняў былога нафтавага факультэта Горнай Акадэміі былі ўтвораны першыя тры факультэты ВНУ — факультэт геалогіі і разведкі нафты, промыслава- механічны факультэт і факультэт перапрацоўкі нафты.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1941 года інстытут быў эвакуіраваны ў Уфу. Праз год, у кастрычніку 1942 года у Маскве пачаў працу філіял інстытута. З мая 1943 галаўным зноў стаў інстытут у Маскве, а уфімскі — яго філіялам.

У 1958 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна. 18 снежня 1985 года інстытут быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут нафты і газу імя І. М. Губкіна, а 7 мая 1991 года пераўтвораны ў Дзяржаўную акадэмію нафты і газу імя І. М. Губкіна.

У жніўні 1998 Загадам Міністэрства адукацыі РФ быў ператвораны ў Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна.

У 2010 годзе ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]

Remove ads

Склад універсітэта

Універсітэт мае у сваім складзе наступныя факультэты[2]:

  • Факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі
  • Факультэт геалогіі і геафізікі нафты і газу
  • Факультэт гуманітарнай адукацыі
  • Факультэт інжынернай механікі
  • Факультэт комплекснай бяспекі паліўна-энергетычнага комплексу
  • Факультэт міжнароднага энергетычнага бізнесу
  • Факультэт навукова-педагагічных кадраў і кадраў вышэйшай кваліфікацыі
  • Факультэт праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі сістэм трубаправоднага транспарту
  • Факультэт распрацоўкі нафтавых і газавых радовішчаў
  • Факультэт хімічнай тэхналогіі і экалогіі
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Юрыдычны факультэт

Універсітэт мае філіялы ў гарадах Ташкент[3] і Арэнбург[4]. З 1943 па 1948 год універсітэт меў філіял ва Уфе, аднак пасля філіял быў ператвораны ў самастойны ўніверсітэт — Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўніверсітэт[5].

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

  • Рынат Хадыевіч Аюпаў — генеральны дырэктар ТАА ПКФ «АЛАЗ»
  • Валер Уладзіміравіч Бесель — выканаўчы віцэ-прэзідэнт ГК «НьюТэк Сервісэз»
  • Юрый Міхайлавіч Барысаў — член праўлення Фонду выпускнікоў універсітэта (2002—2022)
  • Алег Георгіевіч Гардзееў — правадзейны дзяржаўны саветнік 2 класа
  • Святлана Генадзеўна Радзівонава — кіраўніца Распрыроднагляду[6][7]

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads