Масье Ір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Масье́ Ір» (фр.: Monsieur Hire) — французскі мастацкі фільм 1989 года, пастаўлены рэжысёрам Патрысам Леконтам[6]. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана Жоржа Сіменона «Заручыны масье Іра».

Прэм’ера фільма адбылася ў маі 1989 года[7] ў межах конкурснай праграмы 42-га Канскага кінафестывалю[8]. Фільм быў высока ацэнены як у Францыі, так і за яе межамі.

Remove ads

Сюжэт

Ціхі самотны халасцяк масье Ір, якога падазраюць у забойстве дзяўчыны, любіць таемна назіраць праз акно за сваёй маладой суседкай Алісай, якая жыве ў доме насупраць. Аднойчы, заўважыўшы яго пры выбліску маланкі ў час навальніцы, Аліса прыходзіць да яго дадому, каб даведацца, чаму ён за ёй шпіёніць.

Акцёрскі склад

   Мішэль Блан      Масье Ір
   Сандрын Банер      Аліса
   Люк Цюе      Эміль
   Андрэ Вільм      інспектар

Музычнае суправаджэнне

Арыгінальную музыку да фільма напісаў кампазітар Майкл Найман. Аднак скразным музычным лейтматывам фільма з’яўляецца Фартэпіянны квартэт № 1[en] Іаганеса Брамса.

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[9].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads