Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Remove ads

Выдатныя фільмы (англ.: The Great Movies) — назва шэрагу папяровых і анлайн-публікацый вядомага амерыканскага кінакрытыка Роджэра Эберта (19422013), прысвечаных найлепшым з яго пункту гледжання фільмам у гісторыі кіно. Мэтай гэтых публікацый, паводле слоў самога Эберта, было «правесці экскурсію па славутасцях першага стагоддзя кіно»[2].

Thumb
«Адным з падарункаў, які можа зрабіць кінааматар іншаму аматару кіно, з’яўляецца назва цудоўнага фільма, які той яшчэ для сябе не адкрыў. Тут змешчана больш за 300 новых аглядаў і хвалебных водгукаў на фільмы з далёкага мінулага да самых нядаўніх часоў, усе фільмы, якія я лічу годнымі звання „выдатных“». — Роджэр Эберт[1]

«Выдатныя фільмы» былі апублікаваны ў якасці асобных рэцэнзій на афіцыйным сайце кінакрытыка, а таксама сабраны і выдадзены ў чатырох кнігах:

  • «Выдатныя фільмы» (апублікавана ў 2002 годзе)[2]
  • «Выдатныя фільмы II» (апублікавана ў 2005 годзе)[3]
  • «Выдатныя фільмы III» (апублікавана ў 2010 годзе)[4]
  • «Выдатныя фільмы IV» (апублікавана ў 2016 годзе)[5]

У канчатковым рахунку, Роджэр Эберт апублікаваў 364 хвалебныя рэцэнзіі, у якіх прысвойваў таму ці іншаму твору званне «Выдатнага фільма»[1]. Аднак гэты лік утрымлівае асобныя абагульненні серый фільмаў, зробленыя крытыкам. Так, Эберт аб’яднаў у адно цэлае серую фільмаў «Up[en]», абагульніў фільмы «Трылогіі Апу[en]», дзесяць серый тэлецыкла «Дэкалог», трылогію «Тры колеры», а таксама прысвяціў адну рэцэнзію рэтраспектыве кінематаграфічных прац Бастэра Кітана. У сувязі з гэтым агульная колькасць «Выдатных фільмаў» Эберта на розных інтэрнэт-рэсурсах вагаецца ад 364 да больш чым чатырохсот. Напрыклад, на сайце «КиноПоиск» спіс складаецца з 407 фільмаў[6], а на сайце «iCheckMovies» іх лік дасягае 409[7].

Remove ads

Выдатныя фільмы

Больш інфармацыі Год, Фільм(ы) ...
Remove ads

Статыстыка

Ніжэй прыведзена табліца, у якой сабрана статыстыка па колькасці твораў таго ці іншага рэжысёра, якія ўвайшлі ў лік «Выдатных фільмаў». Колькасць разлічвалася на падставе падліку рэцэнзій Эберта, а зробленыя ім абагульненні серый фільмаў лічыліся за адзін фільм. У табліцу ўвайшлі толькі тыя рэжысёры, сярод прац якіх прынамсі два «Выдатныя фільмы».

Больш інфармацыі Колькасць, Рэжысёры ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Прем’ера першай часткі адбылася ў 1944 годзе, другой — у 1958 годзе.
  2. «Канчатковая версія» фільма выйшла ў 2007 годзе.
  3. Пад трыма мультфільмамі Чака Джонса Эберт разумее наступныя: «Шалёная качка[en]» (1953), «Адзін жабіны вечар[en]» (1955), «Што за опера, Док?[en]» (1957).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads