Махамед Бахр аль-Улум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аятала Махамед Бахр аль-Улум (араб. محمد بحر العلوم; 17 снежня 1927, Эн-Наджаф, Каралеўства Ірак — 7 красавіка 2015, Эн-Наджаф, Ірак) — іракскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, двойчы старшыня Часовага кіраўнічага савета Ірака (ЧКСІ)[1][2][3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рэлігійнага, сацыяльнага і палітычнага гісторыка. Атрымаў тэалагічную адукацыю ва Універсітэце Эн-Наджафа, у 1979 г. атрымаў ступень доктара філасофіі шарыяту ў Карскім універсітэце.
З’яўляўся рэлігійным апанентам свецкай баасісцкай улады на чале з Садамам Хусейнам. Меў сувязі з ісламскай групоўкай Джамаат аль-Улама, быў вучнем вялікага аяталы Мухсін аль-Хакіма і актыўна ўзаемадзейнічаў з радыкальна-шыіцкай партыяй Дава. Быў першым святаром Ірака, які падпісаў дакумент «Дэмакратыя і правы чалавека ў Іраку» (1988), у якім утрымліваліся даныя адносна парушэння правоў чалавека рэжымам Садама Хусейна.
У 1989 годзе разам з сынам аль-Хакіма Мухамедам ён быў вымушаны бегчы з Ірака. Жыў у Лондане. У 1992 г. быў абраны членам Іракскага нацыянальнага кангрэса[4], са складу якога выйшаў у 1995 г. Разам з Барзані і Талабані ўваходзіў у склад дэлегацыі іракскай апазіцыі, якая наведала Вашынгтон, каб прадставіць пазіцыю Кангрэса адносна сітуацыі ў Іраку.
Пасля звяржэння Садама Хусейна быў уключаны ў склад праамерыканскага Часовага кіраўнічага савета, нягледзячы на тое, што скептычна выказваўся адносна ўмяшання ЗША ў справы краіны.
У ліпені 2003 г. быў абраны старшынёй савета, падаў у адстаўку пасля забойства Мухамеда аль-Хакіма ў знак пратэсту супраць няздольнасці ўсталяваць закон і парадак[5]. Аднак неўзабаве ён вярнуўся ў склад савета, займаў пасаду яго старшыні ў сакавіку 2004 года.
Яго сын, Мухамед Бакр аль-Улум, займаў пасаду міністра нафты Ірака (2003—2004 і 2005).
Remove ads
Зноскі
- Who's Who in Post-Saddam Iraq. BBC News.
- Chinese President meets with Bahr Al-Aloom. Bahrain News Agency. 26 March 2004. Архівавана з арыгінала 24 чэрвеня 2007. Праверана 1 February 2011.
- Revolutionary and dissident movements of the world (4th ed.). London: Harper. 2004. p. 208. ISBN 978-0-9543811-2-7. Праверана 1 February 2011.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads