Махамед Канатэ

буркінійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Махамед Канатэ
Remove ads

Махамед Канатэ (фр.: Mohamed Konaté; нар. 12 снежня 1997) — івуарыйскі і буркінійскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Ахмат» з Грознага і нацыянальнай зборнай Буркіна-Фасо.

Хуткія факты Махамед Канатэ, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Дэнгеле», у 2016 годзе трэніраваўся разам з малдаўскім «Саксанам», прымаючы ўдзел у таварыскіх матчах. У жніўні 2016 года быў заяўлены за расійскі «Урал». Аднак, у восеньскай частцы сезона правеў толькі 4 матчы ў Прэм’ер-лізе і адзін у Кубку Расіі, дзе адзначыўся голам. У лютым 2017 года пакінуў «Урал». Пазней далучыўся да латвійскага «Бабітэ», за які згуляў у адзіным матчы і забіў гол, а ўлетку 2017 года каманда была выключана з чэмпіянату Латвіі. У ліпені 2017 года разам з суайчыннікам Седрыкам Гагуа перайшоў у «Кайрат», стаў выступаць за моладзевую каманду «Кайрат-Акадэмія» ў Першай лізе.

У лістападзе 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», і пасля некалькіх збораў у лютым 2018 года падпісаў кантракт[2]. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2018 года перайшоў у армянскі клуб «Пюнік»[3].

У ліпені 2019 года далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі «Тамбова», аднак правёў за яго толькі два матчы і ўжо ў верасні таго ж года перайшоў у «Хімкі». У маі 2021 года па заканчэнні кантракта з «Хімкамі» падпісаў пагадненне з грозненскім «Ахматам».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Махамед быў народжаны ў Конга, але дзякуючы буркінійскаму паходжанню атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Буркіна-Фасо. Дэбютаваў у буркінійскай зборнай 9 кастрычніка 2020 года ў таварыскім матчы супраць Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (3:0).

Дасягненні

  • Арменія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads